Аб сустрэчы Генконсула Беларусі Р.Варанкова са старшынёй Асацыяцыі журналістаў Хашыміна
27.11.2024 г.
27 лістапада 2024 г. Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у г.Хашыміне Руслан Варанкоў правёў сустрэчу са старшынёй Асацыяцыі журналістаў г. Хашыміна Нгуен Тан Фонгам.
Даведка. Асацыяцыя журналістаў г.Хашыміна заснавана 17 снежня 1977 г. Уваходзіць у структуру Асацыяцыі журналістаў В’етнама. Налічвае больш за 1300 членаў.
У перамовах таксама прынялі ўдзел намеснік старшыні Асацыяцыі, галоўны рэдактар газеты Phụ Nữ Лі В'ет Чунг і пастаянны намеснік старшыні Асацыяцыі Зыонг Ву Тхонг.
Бакі прадметна абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння ў інфармацыйнай сферы, а таксама намецілі сумесныя крокі ў мэтах садзейнічання супрацоўніцтву паміж СМІ Беларусі і В'етнама.
Суразмоўцы падкрэслілі важнасць інстытуцыйных сувязей, напрацаваных як на рэгіянальным узроўні, у тым ліку у рамках пагаднення аб пабрацімстве паміж Мінскам і Хашымінам, так і на агульнанацыянальным узроўні паміж саюзамі журналістаў дзвюх краін.
Нгуен Т.Ф. асабліва адзначыў неабходнасць такога базісу ў якасці эфектыўнага імпульсу для развіцця двухбаковых дружалюбных адносін і вітаў актыўны ўдзел Генконсульства ў ролі «інфармацыйнага моста» паміж Беларуссю і поўднем В'етнама.
Р.Варанкоў і Нгуен Т.Ф. выказалі ўзаемную падтрымку ідэі ўмацавання інфармацыйнага абмену паміж медыя Беларусі і Хашыміна, у иым лику пытанне захавання гістарычнай памяці, а таксама абмяняліся звесткамі аб маючых адбыцца памятных датах.