:

Аб сустрэчы Генеральнага консула А.Сідарука з Сакратаром партыйнага камітэта г.Хашыміна

05.02.2026 г.

5 лютага Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Хашыміне А. Сідарук правёў сустрэчу з Сакратаром партыйнага камітэта г. Хашыміна Чан Лыу Куангам.


У ходзе сустрэчы абмеркаваны перспектывы развіцця беларуска-в'етнамскага супрацоўніцтва з улікам выхаду двухбаковых адносін на ўзровень стратэгічнага партнёрства.
Генеральны консул абазначыў прыярытэтныя напрамкі ўзаемадзеяння, уключаючы развіццё міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, гандлёва-эканамічных і міжвузаўскіх сувязей.

Адмысловая ўвага нададзена паглыбленню партнёрскіх адносін паміж г. Мінскам і г. Хашымінам. у рамках Праграмы супрацоўніцтва на 2024-2026 гады, а таксама пытанням арганізацыі візіту кіраўніцтва партыйнага камітэта г. Хашыміна ў Рэспубліку Беларусь у сувязі з правядзеннем Дзён Хашыміна ў Мінску ў 2026 годзе.


У эканамічнай сферы адзначаны ўстойлівы рост тавараабароту і наяўнасць значнага патэнцыялу для яго наступнага павелічэння. Падкрэслена важнасць павышэння ўзаемнай дасведчанасці аб магчымасцях эканомік Беларусі і В'етнама і пашырэнні абменаў дэлегацыямі прадстаўнікоў бізнесу.


З в'етнамскага боку пацверджана зацікаўленасць у далейшым паглыбленні ўзаемадзеяння і практычнай рэалізацыі дасягнутых дамоўленасцей праз правядзенне двухбаковых мерапрыемстваў і развіццё палітычнага, эканамічнага і культурнага дыялога паміж Рэспублікай Беларусь і Сацыялістычнай Рэспублікай В'етнам.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці