Аб цырымоніі адкрыцця фотавыставы «Прыгажосць жанчын Беларусі і В'етнама» у г. Хашыміне
29.04.2025 г.28 красавіка 2025 г. у рамках візіту ў г. Хашымін дэлегацыі Мінскай гарадской арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын» пры садзейніцтве Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Хашыміне адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця фотавыставы «Прыгажосць жанчын Беларусі і В'етнама».
У цырымоніі прынялі ўдзел дэлегацыі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам намесніка Старшыні Палаты прадстаўнікоў Іпатава В.Д., Мінскай гарадской арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» пад кіраўніцтвам Чамаданавай О.М., Старшыня саюза жанчын г. Хашыміна Фам Тхі Тхань Хіен, прадстаўнікі Дэпартамента замежных спраў г. Хашыміна. Гасцямі мерапрыемства сталі больш за 150 чалавек.
Фотавыстава арганізавана напярэдадні найважнейшых падзей у гісторыі Беларусі і В'етнама: 80-годдзя Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі і 50-годдзя вызвалення Поўдня В'етнама і ўз'яднання краіны. Беларуская частка экспазіцыі прадстаўлена 20 фота з цыкла «Жаночы твар Перамогі», якія распавядаюць пра лёсы жанчын часоў Вялікай Айчыннай вайны і іх гераічныя подзвігі, якія наблізілі Дзень Перамогі.
У прывітальным слове на адкрыцці выставы намеснік Старшыні Палаты прадстаўнікоў Іпатаў В.Д. адзначыў важнасць жаночай дыпламатыі, якая была і застаецца магутным інструментам у справе развіцця беларуска-в'етнамскага супрацоўніцтва.
Правядзенне сумеснага мерапрыемства Беларусі і В'етнама сімвалізуе намаганні дзвюх краін па захаванні гістарычнай памяці, а таксама ўзаемную волю народаў па ўмацаванні дружбы і даверу паміж дзяржавамі. Выстава будзе адкрыта да 29 мая 2025 года.