:

Аб сустрэчы Генеральнага консула А.Сідарука з кіраўніцтвам правінцыі Кханьхоа

22.05.2026 г.

20 мая Генеральны консул Беларусі Аляксандр Сідарук правёў сустрэчу з Сакратаром Партыйнага камітэта правінцыі Кханьхоа Чан Фонгам. У сустрэчы таксама прынялі ўдзел намеснік Старшыні Народнага камітэта правінцыі, кіраўніцтва дэпартаментаў знешніх сувязей, фінансаў, прамысловасці і гандлю. У ходзе перамоваў абмеркаваны перспектывы развіцця міжрэгіянальнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і правінцыяй Кханьхоа.

Асаблівая ўвага ўдзелена ўмацаванню сувязей паміж паўднёвымі рэгіёнамі Беларусі і правінцыяй, уключаючы заключэнне Пагаднення аб супрацоўніцтве з Гомельскай вобласцю. Дадаткова абмеркаваны візіт кіраўніцтва і дзелавых колаў правінцыі Кханьхоа ў Гомельскую вобласць для знаёмства з гандлёва-эканамічным і культурным патэнцыялам беларускага рэгіёна.

Бакі таксама разгледзелі актуальныя пытанні гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння. Чан Фонг прадставіў інфармацыю аб сацыяльна-эканамічным патэнцыяле правінцыі і выказаў зацікаўленасць у пашырэнні паставак беларускай сельскагаспадарчай і грузавой тэхнікі, узаемадзеянні ў галіне энергетыкі і лагістыкі, а таксама ў экспарце ў Беларусь унікальнай сельскагаспадарчай прадукцыі рэгіёну.

 

Асобная ўвага надзелена развіццю турызму і павелічэнню турпатокаў паміж Беларуссю і Кханьхаа ў сувязі з адкрыццём прамых авіязносін па маршруце Мінск-Нячанг-Мінск. Бакі пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у арганізацыі большай колькасці тураў для жыхароў в'етнамскага рэгіёну ў Беларусь, адкрыцці новых турыстычных маршрутаў для беларускіх турыстаў, умацаванню ўзаемадзеяння паміж беларускімі і в'етнамскімі тураператарамі.

Па выніках сустрэчы беларускі і в'етнамскі бакі выказалі ўзаемную зацікаўленасць у пашырэнні ўзаемадзеяння ва ўсіх сферах супрацоўніцтва і ўмацаванні двухбаковых сувязей ва ўмовах выхаду адносін паміж краінамі на ўзровень стратэгічнага партнёрства.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці