Культурнае і гуманітарнае супрацоўніцтва
Культурнае супрацоўніцтва паміж Беларуссю і В'етнамам ажыццяўляецца ў рамках Пагаднення паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам культуры, спорту і турызму Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам, якое было падпісана 21 снежня 2007 г. у г.Мінску.
12 мая 2025 г. у г.Мінску паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам культуры, спорту і турызму Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам падпісана Праграма супрацоўніцтва ў галіне культуры на 2026-2028 гады.
У 2017 і 2023 гг. праведзены Дні культуры Беларусі ў В'етнаме, у 2015 і 2018 гг. — Дні Культуры В'етнама ў Беларусі.

11 снежня 2024 г. на пляцоўцы “Ho Guom Opera” з удзелам артыстаў Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя Івана Жыновіча, Беларускага дзяржаўнага заслужанага калектыву танца “Харошкі”, салістаў Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь прайшла «Беларуская вечарына ў Ханоі».
(1).jpg)
7-8 мая 2026 г. упершыню арганізаваны гастролі Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь у В'етнам. Падпісаны Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Вялікім тэатрам Беларусі і тэатрам “Ho Guom Opera”. 12-13 чэрвеня 2026 года артысты тэатра “Ho Guom Opera” упершыню выступілі на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.
26-28 чэрвеня 2026 г. у г. Ханоі ўпершыню прайшлі Дні беларускага кіно ў В'етнаме.
.jpg)
2 ліпеня 2024 года ў азнаменаванне 80-й гадавіны Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у рамках сумеснага праекта з удзелам Музея Вялікай Айчыннай вайны ў г.Мінску ў Музеі ваеннай гісторыі В'етнама арганізавана фотавыстава «Нішто не забыта».
(1).jpg)