:

Палітычнае ўзаемадзеянне

Гісторыя станаўлення дыпламатычных адносін

Дыпламатычныя адносіны паміж краінамі ўстаноўлены 24 студзеня 1992 г.

У снежні 1997 г. Гандлёвае прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь у В'етнаме пераўтворана ў Пасольства. З чэрвеня 2016 г. Пасольства В'етнама ў г.Мінску адкрыта ў канцы 2003 года.

З сакавіка 2022 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у В'етнаме Баравікоў У.У.

13 красавіка 2022 г. Пасол Беларусі Баравікоў У.У. уручыў даверчыя граматы Прэзідэнту В'етнама Нгуен Суан Фуку.

Палітычныя візіты на вышэйшым і высокім узроўнях

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка наведаў В'етнам з афіцыйнымі візітамі ў 1997, 2008 і 2015 гг.

У жніўні 1998 г. Беларусь наведаў Прэзідэнт СРВ Чан Дык Лыонг, а ў траўні 2010 г. – Прэзідэнт СРВ Нгуен Мінь Чыет.

У чэрвені 2017 г. арганізаваны дзяржаўны візіт Прэзідэнта СРВ Чан Дай Куанга ў Беларусь.

У лістападзе 2014 г. адбыўся афіцыйны візіт у Беларусь Генеральнага сакратара ЦК Камуністычнай партыі В'етнама Нгуен Фу Чонга.

Рэгулярна ажыццяўляецца абмен візітамі дэлегацый высокага ўзроўню. Беларусь наведвалі прэм'ер-міністры В'етнама Фан Ван Кхай (2000 год) і Нгуен Тан Зунг (2013 год). Кіраўнікі беларускага ўрада былі з візітамі ў В'етнаме ў 2004 (Сідорскі С.С.) і 2011 гадах (Мясніковіч М.У.).

У кастрычніку 2016 г. i сакавіку 2018 г. былі праведзены візіты ў В'етнам Намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Сямашкі Ў.І.,

У верасні 2019 г. – Намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ляшэнкі І.В.

Падтрымліваецца актыўны абмен візітамі на ўзроўні кіраўнікоў міністэрстваў і арганізацый Беларусі і В'етнама.

Актыўна развіваюцца міжпарламенцкія сувязі. Ажыццяўляецца абмен візітамі парламенцкіх дэлегацый, праводзяцца сустрэчы ў рамках шматбаковых мерапрыемстваў.

У верасні 2018 г. Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мясніковіч М.У. прыняў удзел у жалобных мерапрыемствах у СРВ ў сувязі са смерцю Прэзідэнта Чан Дай Куанга.

У снежні 2019 г. парламенцкая дэлегацыя на чале са Старшынёй Нацыянальнага сходу СРВ Нгуен Тхі Кім Нган наведала Беларусь з афіцыйным візітам.

На рэгулярнай аснове ажыццяўляецца ўзаемадзеянне паміж знешнепалітычнымі ведамствамі. У сакавіку 2014 г. адбыўся візіт у СРВ Міністра замежных спраў Беларусі Макея У.У.

12 студзеня 2022 г. у г. Ханоі быў праведзены чарговы раунд Беларуска-В'етнамскіх кансультацый паміж МЗС.

Супрацоўніцтва ў міжнародных арганізацыях

Паспяхова развіваецца супрацоўніцтва ў рамках міжнародных арганізацый, аказваецца ўзаемная падтрымка на выбарах у іх кіруючыя органы.

У снежні 2018 г. Беларусь падтрымала кандыдатуру В'етнама на выбарах у Камісію ААН па праве міжнароднага гандлю (ЮНСІТРАЛ) на перыяд 2019-2025 гг. ад азіяцкай рэгіянальнай групы.

Акрамя таго, Беларусь падтрымала 4 в'етнамскія кандыдатуры ў іншыя спецыялізаваныя ўстановы ААН у 2021 годзе.

Беларусь і В'етнам традыцыйна аказваюць адзін аднаму падтрымку ў міжнародных арганізацыях па пытанням праваабарончай тэматыцы.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці