Аб ўдзеле Генеральнага консула А.Сідарука ў семінары «Супрацоўніцтва з краінамі Усходняй Еўропы»
14.10.2026 г.13 кастрычніка Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у г. Хашымін А.Д. Сідарук прыняў удзел у семінары «Супрацоўніцтва з краінамі Усходняй Еўропы», арганізаваным Саюзам таварыстваў дружбы Хашыміна і прымеркаваным да Дня в'етнамскага прадпрымальніка.
.jpg)
У мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 50 прадстаўнікоў в'етнамскіх кампаній, кіраўнікі Саюза таварыстваў Дружбы, Асацыяцый дружбы В'етнама з Сінгапурам, Венгрыяй, Славакіяй і Балгарыяй, в'етнамскія выпускнікі еўрапейскіх ВНУ і дзеячы культуры.
.jpg)
У ходзе семінара А.Д. Сідарук выступіў з прэзентацыяй аб Рэспубліцы Беларусь, азнаёміўшы ўдзельнікаў з гандлёва-эканамічным патэнцыялам краіны, перспектыўнымі напрамкамі супрацоўніцтва з В'етнамам і турыстычнымі магчымасцямі Беларусі.
На палях мерапрыемства адбыліся кантакты з прадстаўнікамі прадпрыемстваў мясной галіны і турыстычных кампаній В'етнама ў мэтах далейшага развіцця двухбаковых дзелавых сувязей з беларускімі прадпрыемствамі.