Аб сустрэчы Генеральнага консула А.Сідарука з кіраўніцтвам горада Дананг
10.07.2026 г.28 мая ў рамках візіту Генеральнага консула Беларусі А.Сідарука ў горад Дананг адбылася сустрэча з намеснікам Старшыні Народнага камітэта горада Чан Чы Кыёнгам. У сустрэчы таксама прынялі ўдзел кіраўніцтва Дэпартамента знешніх сувязей, Дэпартамента прамысловасці і гандлю, Цэнтра садзейнічання інвестыцыям і гандлю горада.

У рамках сустрэчы абмеркаваны пытанні міжрэгіянальнага супрацоўніцтва. Адмысловая ўвага нададзена развіццю ўзаемаадносін з Магілёўскай вобласцю, у тым ліку падпісанні пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Магілёўскім абласным выканаўчым камітэтам і Народным камітэтам горада Дананг.
У сувязі з гэтым абмеркавалі арганізацыю ўзаемных візітаў кіраўніцтва і дзелавых дэлегацый горада Дананг і Магілёўскай вобласці, а таксама правядзення беларуска-в'етнамскіх бізнес-форумаў з удзелам прадпрыемстваў г. Дананга і г. Магілёва.

Разгледжаны перспектывы пашырэння гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і г. Данангам, уключаючы развіццё прамысловай кааперацыі, інвестыцыйнага супрацоўніцтва, узаемадзеяння ў сферы высокіх тэхналогій.
Дадаткова абмеркаваны пытанні павелічэння турыстычных патокаў з Беларусі ў Дананг і з Дананга ў Беларусь. Кіраўніцтвам горада адзначана цікавасць да адкрыцця прамых авіязносін паміж Мінскам і Дагангам, а таксама выказана зацікаўленасць у павелічэнні колькасці турыстаў з Беларусі з улікам багатай культурнай і гістарычнай спадчыны горада.

Па выніках сустрэчы бакі дамовіліся ўзмацніць міжрэгіянальнае ўзаемадзеянне ў гандлёва-эканамічнай, культурнай і гуманітарнай сферах у кантэксце вываду адносін паміж Беларуссю і В'етнамам на ўзровень стратэгічнага партнёрства.