:

Аб удзеле ў цырымоніі адкрыцця выстаў VILOG 2026 і Vietnam Medi-Pharm Expo 2026

30.07.2026 г.
30 ліпеня віцэ-консул Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у горадзе Хашымін прыняў удзел у афіцыйнай цырымоніі адкрыцця Міжнароднай выставы лагістыкі VILOG 2026 і Міжнароднай фармацэўтычнай выставы Vietnam Medi-Pharm Expo 2026.


Выставы аб'ядналі вядучыя прадпрыемствы і арганізацыі, якія прадстаўляюць сферы лагістыкі, фармацэўтыкі (у тым ліку вытворчасць і дыстрыбуцыю лекавых сродкаў) і медыцынскага абсталявання.


Падчас мерапрыемстваў адбыліся рабочыя сустрэчы з кіраўніцтвам Асацыяцыі лагістычнага бізнесу В'етнама, прадстаўнікамі Дэпартамента аховы здароўя горада Хашымін, а таксама са спецыялізаванымі кампаніямі, якія працуюць у галіне лагістыкі і паставак медыцынскай прадукцыі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці