:

Аб удзеле ў мерапрыемствах, прысвечаных 80-годдзю дыпламатычнай службы В'етнама

23.08.2025 г.

23 жніўня віцэ-консул Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Хашыміне Паліна Карпава прыняла ўдзел у акцыі «Прагулка сяброўства», прысвечанй 80-годдзю дыпламатычнай службы В'етнама і 50-годдзю з дня ўтварэння Дэпартамента замежных спраў г.Хашыміна.

Ва ўрачыстым шэсці прынялі ўдзел кіраўніцтва Народнага камітэта Хашыміна, Дэпартамента замежных спраў, дыпламатычнага корпуса, а таксама прадстаўнікі дзелавых колаў і грамадскасці. Да акцыі далучыліся больш за 2000 чалавек.

Маршрут «Прагулкі сяброўства» прайшоў па цэнтральных вуліцах горада — ад будынка Дэпартамента замежных спраў да Манумента Сяброўства, у знак павагі да ўкладу дыпламатаў ва ўсталяванне партнёрскіх адносін паміж дзяржавамі.

Мерапрыемства накіравана на далейшае развіццё ўзаемадзеяння паміж органамі ўлады горада і дыпламатычнымі місіямі, а таксама на ўмацаванне міжнароднага супрацоўніцтва.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці