:

Аб візіце дэлегацыі саюза жанчын горада хашыміна ў горад Мінск

11.09.2026 г.

У перыяд з 9 па 14 верасня 2026 г. праходзіць візіт дэлегацыі Саюза жанчын г. Хашыміна ў г. Мінск.

Візіт ініцыяваны і арганізаваны пры непасрэдным удзеле Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Хашыміне, і накіраваны на развіццё прамых кантактаў паміж жаночымі грамадскімі арганізацыямі Беларусі і В'етнама, а таксама ўмацаванне гуманітарных і культурных сувязей.

У рамках візіту з 9 па 11 верасня Мінская гарадская арганізацыя ГА «Беларускі саюз жанчын» арганізавала візіт в'етнамскай дэлегацыі на беларускія прадпрыемствы «Слодыч», «Інтэграл», «Мінскі завод пеністых він», «Модум». Прадстаўнікі Саюза жанчын г. Хашыміна азнаёміліся з дзейнасцю прадпрыемстваў, асаблівасцямі арганізацыі вытворчасці і прадукцыяй.

Значная частка праграмы прысвечана знаёмству з гістарычнай і культурнай спадчынай Беларусі. Напярэдадні Дня горада Мінска 10 і 11 верасня дэлегацыя наведала Дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Інстытут пагранічнай службы Беларусі.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці