Аб удзеле ў цырымоніі адкрыцця Міжнароднай выставы International Travel Expo
04.09.2025 г.4 верасня віцэ-консул Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Хашыміне Паліна Карпава прыняла ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця Міжнароднай выставы турыстычных паслуг International Travel Expo Ho Chi Minh City (ITE HCMC).
Выстава ITE HCMC праходзіць у рамках цыкла мерапрыемстваў Vietnam International Sourcing 2025, накіраванага на развіццё гандлю, прасоўванне паслуг, павелічэнне экспартнага патоку паміж в'етнамскім і замежным бізнесам. ITE HCMC — найбуйнейшая турыстычная падзея краіны, у якой у 2025 годзе ўдзельнічаюць больш за 500 экспанентаў з 30 краін.
На цырымоніі адкрыцця прысутнічалі намеснік прэм'ер-міністра В'етнама, а таксама кіраўніцтва Міністэрства культуры, спорту і турызму, Міністэрства прамысловасці і гандлю, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса.
Мерапрыемства стала важнай платформай для развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы турызму і ўмацавання сувязей паміж краінамі, адкрыла новыя магчымасці для абмену вопытам у галіне турыстычных паслуг.