:

Аб сустрэчы Генеральнага консула Рэспублікі Беларусь у г. Хашымін са Старшынёй Народнага камітэта горада

30.12.2025 г.

 

30 снежня Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у г. Хашыміне А. Сідарук правёў сустрэчу са Старшынёй Народнага камітэта г.Хашыміна Нгуен Ван Дыокам.

 

У ходзе сустрэчы былі абмеркаваны перспектыўныя напрамкі развіцця беларуска-в'етнамскага супрацоўніцтва, а таксама ўзаемадзеянне паміж Рэспублікай Беларусь і горадам Хашымінам у гандлёва-эканамічнай, культурнай і гуманітарнай сферах.

Генеральны консул абазначыў прыярытэты супрацоўніцтва, уключаючы пашырэнне наменклатуры экспарту беларускіх тавараў на в'етнамскі рынак, прамысловую кааперацыю, далейшае развіццё сувязей паміж ВНУ і студэнцкіх абменаў, а таксама навукова-тэхнічнага і практычнага ўзаемадзеяння ў галіне інфармацыйных тэхналогій.

 

Асаблівую ўвагу бакі надалі развіццю партнёрскіх адносін паміж Мінскам і Хашымінам з улікам Праграмы супрацоўніцтва на 2024–2026 гады, актывізацыі абмену дзелавымі візітамі, а таксама пытанні арганізацыі візіту кіраўніцтва Народнага камітэта горада Хашыміна ў Беларусь і правядзення Дзён Хашыміна ў Мінску ў 2026 годзе.

 

 

Старшыня Народнага камітэта адзначыў важнасць пашырэння ўзаемадзеяння ва ўсіх сферах з улікам выхаду двухбаковых адносін на ўзровень стратэгічнага партнёрства. У гэтым кантэксце прапанаваў правесці ў 2026 годзе серыю мерапрыемстваў, накіраваных на практычную рэалізацыю дасягнутых на вышэйшым узроўні дамоўленасцей.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці