Аб перамовах Генконсула Р.Варанкова з кіраўніцтвам кампаніі «Vinamilk»
12.10.2024 г.
11 кастрычніка 2024 г. адбыліся перамовы паміж Генеральным консулам Беларусі ў Хашыміне Русланам Варанковым і дырэктарам па якасці найбуйнейшага в'етнамскага вытворцы малочных прадуктаў – кампаніі «Vinamilk» Нгуен Тхі Нга.
У сустрэчы таксама прынялі ўдзел генеральны дырэктар дзяржаўнага аб'яднання па племянной жывёлагадоўлі «Белплемжываб'яднанне» Бярозавік Р.В., генеральны дырэктар сельскагаспадарчага прадпрыемства па племянной справе «Мінскае племпрадпрыемства» Лугавы В.М. З в'етнамскага боку — кіраўнік аддзела па забеспячэнні кампаніі «Vinamilk» Нгуен Фан Чыет Ань.
Падчас перамоў бакі прадметна абмеркавалі пытанні наладжвання двухбаковага ўзаемадзеяння, закупкі племяннога матэрыялу беларускіх прадпрыемстваў, а таксама абмену вопытам у сферы кіравання і кантролю якасці на малочных гаспадарках.