Аб удзеле ў мерапрыемствах выставы Secutech+ Vietnam і візіту дэлегацыі МНС Беларусі ў Хашымін
14.08.2025 г.
14 жніўня ў рамках візіту дэлегацыі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь у Хашымін віцэ-консул Генеральнага консульства Беларусі Паліна Карпава прыняла ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця найбуйнейшай у В'етнаме выстава тэхналогій супрацьпажарнай абароны і грамадскай бяспекі Secutech+ Vietnam і дзелавых мерапрыемствах.
Падчас выставы прайшоў форум-дыялог па пытаннях папярэджання і ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый з удзелам Прэм'ер-міністра В'етнама.
У гэты ж дзень адбыўся профільны семінар «Лічбавая трансфармацыя і прымяненне новых тэхналогій у галіне супрацьпажарнай абароны і выратавальных работ», на якім дэлегацыяй МНС прадстаўлены даклад аб асноўных беларускіх распрацоўках і вопыце іх прымянення.
Удзел у мерапрыемствах садзейнічае пашырэнню супрацоўніцтва Беларусі і В'етнама ў галіне папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, абмену практычным вопытам і інавацыйнымі рашэннямі паміж краінамі для павышэння грамадскай бяспекі.