:

Аб сустрэчы з дырэктарам універсітэта ім. Тон Дык Ханг

27.09.2025 г.

26 верасня віцэ-консул Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Хашыміне Паліна Карпава правяла сустрэчу з дырэктарам універсітэта імя Тон Дык Ханга. 

 

Універсітэт наличвае 16 факультэтаў і прапануе 43 праграмы бакалаўрыяту. У ВНУ навучаецца каля 26 500 студэнтаў. Навучальная ўстанова актыўна развівае міжнароднае супрацоўніцтва — рэалізуецца 13 міжнародных праграм. Універсітэт уваходзіць у прэстыжны сусветны рэйтынг THE World University Rankings 2025 у групе 601-800.

 

Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі перспектывы ўзаемадзеяння паміж беларускімі і в'етнамскімі ўніверсітэтамі. Беларускі бок прадставіў магчымасці нацыянальнай сістэмы вышэйшай адукацыі, уключаючы напрамкі для сумеснай работы — акадэмічныя абмены, рэалізацыю навуковых праграм і даследчых ініцыятыў. Па выніках сустрэчы дасягнута дамоўленасць аб далейшым развіцці кантактаў паміж зацікаўленымі ўстановамі вышэйшай адукацыі дзвюх краін.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці