:

Аб сустрэчы Генеральнага консула Беларусі ў Хашыміне Р.Варанкова з сябрамі бізнес-клуба «Тэйнінь»

11.09.2024 г.

 

11 верасня 2024 г. Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у г.Хашыміне Руслан Варанкоў прыняў з візітам прадстаўнікоў бізнес-клуба правінцыі Тэйнінь у г.Хашыміне на чале з яго старшынём До Ван Мыоем.

Даведка. Бізнес-клуб Тэйнінь у г.Хашыміне быў заснаваны ў 2017  годзе з мэтай падтрымкі і прасоўвання гандлю, прыцягнення інвестыцый і абмену досведам паміж бізнес-коламі правінцыі Тэйнінь. Клуб служыць злучным звяном паміж Народным камітэтам правінцыі і яго функцыянальнымі падраздзяленнямі, перадаючы эканамічную інфармацыю бізнес-супольнасці. Бізнес-клуб мае шматгаліновую накіраванасць і садзейнічае развіццю адносін з замежнымі арганізацыямі. Цяпер членамі клуба з'яўляюцца 229 кампаній.

Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння Генеральнага консульства з бізнес-клубам, задзейнічання яго магчымасцей для ўсталявання наўпроставых кантактаў паміж беларускімі і в’етнамскімі прадпрыемствамі, а таксама ўзаемнага ўдзелу ў арганізаваных бакамі бізнес-мерапрыемствах.

Асобная ўвага была нададзеная абмеркаванню тэматыкі павышэння экспарту беларускіх тавараў у В’етнам, у тым ліку вызначэнню найбольш перспекрыўных з пераліку тых, што яшчэ не маюць сталых мясцовых спажыўцоў.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці