:

Аб сустрэчы Генконсула Беларусі Р.Варанкова са Старшынём Народнага камітэта г.Хашыміна

12.03.2025 г.

 

12 сакавіка 2025 года адбылася сустрэча Генеральнага консула Рэспублікі Беларусь у г.Хашыміне Руслана Варанкова са Старшынём Народнага камітэта г.Хашыміна Нгуен Ван Дыокам з нагоды завяршэння дыпламатычнай місіі Генконсула.

Старшыня Нгуен В.Д. уручыў Р.Варанкову памятны знак горада Хашыміна за значны ўклад ва ўмацаванне сяброўскіх і партнёрскіх адносін паміж горадам і Рэспублікай Беларусь.

Падчас сустрэчы абмяркоўваліся вынікі развіцця гандлёва-эканамічных адносін паміж Хашымінам і Мінскам у прыватнасці, а таксама Беларуссю ў цэлым за трохгадовы перыяд з моманту адкрыцця Генконсульства ў 2022 годзе. Бакі абмяняліся думкамі аб планах далейшага развіцця супрацоўніцтва, у тым ліку абмен візітамі на розных узроўнях і правядзенне сумесных рэгіянальных мерапрыемстваў.

Р.Варанкоў павіншаваў Нгуен В.Д. з нядаўнім прызначэннем на пасаду Старшыні Народнага камітэта горада Хашыміна і намесніка Сакратара Хашымінскага гарадскога камітэта Камуністычнай партыі Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам, выказаўшы ўпэўненасць, што пад яго кіраўніцтвам усе пастаўленыя перад горадам задачы будуць паспяхова рэалізаваны.

У сваю чаргу, Старшыня Народнага камітэта г. Хашыміна падзякаваў Генконсулу за плённую працу і пажадаў яму далейшых поспехаў.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці