Аб удзеле ў цырымоніі сустрэчы прамога авіярэйса з В'етнамам
13.10.2025 г.
12 кастрычніка 2025 г. Паліна Карпава, віцэ-консул Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Хашыміне, прыняла ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі сустрэчы авіярэйса па маршруце Мінск — Фукуок — Мінск, які выконвае беларуская авіякампанія «Белавія».
У сваім прывітальным слове Пасол Беларусі адзначыў, што запуск прамых зносін — гэта значная падзея ў двухбаковых адносінах, яскравае сведчанне стратэгічнага партнёрства дзвюх краін, зафіксаванае лідэрамі Беларусі і В'етнама ў маі 2025 года. Выказаў упэўненасць, што, разам з уведзеным у студзені 2025 года бязвізавым рэжымам, рэгулярныя прамыя авіярэйсы нададуць дадатковы імпульс далейшаму прасоўванню «народнай дыпламатыі», умацаванню і пашырэнню эканамічных і сацыякультурных сувязей, турыстычных патокаў.

У цырымоніі сустрэчы авіярэйса таксама прынялі ўдзел намеснік Генеральнага дырэктара па маркетынгу і знешнеэканамічнай дзейнасці авіякампаніі «Белавія» Баркун У.М., Старшыня міжпарламенцкай групы дружбы «Беларусь – В'етнам» Нацыянальнага сходу В'етнама Нгуен Туан Ань, прадстаўнікі кіраўніцтва правінцыі і мытных органаў В'етнама, Таварыства сяброўства «В'етнам – Беларусь», турыстычных кампаній краіны.
.jpg)
Борт «Белавія» традыцыйна прайшоў праз водную арку ў Міжнародным аэрапорце Фукуок.
Мерапрыемства шырока асвятлялася ў нацыянальных і рэгіянальных СМІ В'етнама.