Аб сустрэчы з дырэктарам філіяла Vietnam News Agency
25.07.2025 г.Віцэ-консул Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Хашыміне Паліна Карпава правяла сустрэчу з дырэктарам паўднёвага філіяла інфармацыйнага агенцтва Vietnam News Agency Нгуен Куок Туанам.
Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі пашырэнне інфармацыйнага абмену паміж Беларуссю і В'етнамам. Асаблівая ўвага нададзена развіццю каналаў перадачы інфармацыі аб традыцыях, культурнай спадчыне і эканамічным патэнцыяле дзвюх краін.
Беларускім бокам абазначаны напрамкі працы замежнай установы па ўмацаванню двухбаковых сувязей і папулярызацыі інфармацыі аб Беларусі ў В'етнаме.
В'етнамскі бок выказаў зацікаўленасць у развіцці супрацоўніцтва, у тым ліку ў арганізацыі візіту журналістаў у Беларусь для абмену прафесійным вопытам, а таксама асвятленне развіцця двухбаковых адносін у СМІ.
Адзначана, што такія ініцыятывы садзейнічаюць далейшаму ўмацаванню сяброўскіх сувязей паміж Беларуссю і В'етнамам, павышаюць пазнавальнасць і імідж абедзвюх краін на міжнароднай арэне.