Аб сустрэчы Генконсула Беларусі Р.Варанкова з галоўным рэдактарам газеты «Phụ Nữ»
30.10.2024 г.
30 кастрычніка 2024 г. адбылася сустрэча Генеральнага консула Рэспублікі Беларусь у г.Хашыміне Руслана Варанкова з галоўным рэдактарам газеты «Phụ Nữ» («Жаночая газета»), намеснікам старшыні Асацыяцыі журналістаў г.Хашыміна Лі В'ет Чунг.
У сустрэчы таксама прынялі ўдзел кіраўнікі ўсіх структурных падраздзяленняў рэдакцыі газеты.
Падчас гутаркі Р.Варанкоў і Ч.В. Лі абмеркавалі пытанні развіцця супрацоўніцтва па лініі профільных СМІ і перспектыўны графік мерапрыемстваў для арганізацыі іх асвятлення.
Суразмоўцы выказалі аднадушнае меркаванне, што жаночае вымярэнне з'яўляецца адным з іх мэйнстрымаў у беларуска-в'етнамскіх адносінах, чаму сведчаць рэгулярныя кантакты і абмены візітамі паміж рэгіянальнымі і нацыянальнымі саюзамі жанчын дзвюх краін.
Асаблівая ўвага была нададзена пытанню наладжвання сумеснай працы па асвятленні беларускай і в'етнамскай тэматыкі ў інфармацыйным полі дзвюх краін у мэтах садзейнічання збліжэнню і больш глыбокаму ўзаемаразуменню народаў Беларусі і В'етнама.