:

Аб сустрэчы Генеральнага консула А. Сідарука з намеснікам дырэктара Цэнтра садзейнічання гандлю і інвестыцыям горада Хашымін (ITPC) Чан Фу Лу

04.10.2026 г.

30 верасня Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у г. Хашыміне А. Сідарук правёў перамовы з намеснікам дырэктара Цэнтра садзейнічання інвестыцыям і гандлю г. Хашыміна (ITPC) Тран Фу Лы.
Бакі абмеркавалі двухбаковае гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, у тым ліку актывізацыю ўзаемадзеяння паміж Нацыянальным цэнтрам падтрымкі экспарту і ITPC у рамках Мемарандума аб узаемаразуменні ад 7 снежня 2023 года.

Дамовіліся аб правядзенні серыі вэбінараў з прэзентацыяй экспартных магчымасцей Беларусі і В'етнама з удзелам зацікаўленых прадпрыемстваў.
Тран Фу Лы таксама выказаў гатоўнасць у аказанні садзейнічання ў арганізацыі бізнес-форумаў і правядзення B2B перагавораў у рамках візітаў беларускіх кампаній у Хашымін для ўдзелу ў эканамічных.
і выставачных мерапрыемствах.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці