:

Аб сустрэчы Генеральнага консула Беларусі ў Хашыміне Р.Варанкова са Старшынём Народнага камітэта правінцыі Біньтхуан

24.10.2024 г.

 

24 кастрычніка 2024 года адбылася сустрэча Генеральнага консула Рэспублікі Беларусь у г. Хашыміне Руслана Варанкова са Старшынём Народнага камітэта правінцыі Біньтхуан Доан Ань Зунгам. А.З. Доан таксама з'яўляецца намеснікам Сакратара камітэта правінцыі Біньтхуан Камуністычнай партыі В'етнама.

Даведка. Правінцыя Біньтхуан размешчана на паўднёвым усходзе В'етнама. Плошча яе тэрыторыі складае каля 7,9 тыс. кв. км, насельніцтва — каля 1,3 млн чалавек. Істотную долю эканомікі правінцыі складаюць перапрацоўчая прамысловасць, а таксама вытворчасць і размеркаванне электраэнергіі. Яна валодае буйнымі запасамі карысных выкапняў, уключаючы кварцавы пясок, граніт, бентанітавую гліну, тытан, цыркон, нафту і газ. Таксама шырока развіты сельская, лясная і рыбная гаспадаркі. У правінцыі дзейнічаюць 9 індустрыяльных паркаў агульнай плошчай больш за 3 тыс. га.

У ходзе перамоваў бакі абмяняліся думкамі аб бягучым стане і перспектыўных кірунках развіцця супрацоўніцтва паміж Беларуссю і правінцыяй Біньтхуан.

Генеральны консул Руслан Варанкоў адзначыў, што гэты рэгіён добра знаёмы беларускім турыстам, аднак магчымасці для супрацоўніцтва не абмяжоўваюцца толькі гэтай сферай і далёкія ад вычарпання.

Беларусь мае значны прамысловы патэнцыял, асабліва ў галіне грузавога, пасажырскага і сельскагаспадарчага машынабудавання, які можа быць выкарыстаны для распрацоўкі радовішчаў каштоўных карысных выкапняў на тэрыторыі правінцыі.

Старнышя А.З. Доан, у сваю чаргу, выказаў надзею на больш актыўнае ўзаемадзеянне паміж бізнес-коламі дзвюх краін, а таксама на садзейнічанне Беларусі ў тэхналагічным пераўзбраенні мясцовых галін прамысловасці. Акрамя таго, гэты рэгіён зацікаўлены ў досведзе Беларусі па пабудове сучаснай і эфектыўнай сістэмы аховы здароўя і гатовы пастаўляць у Беларусь трапічныя агародніну і садавіну.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці