Аб сустрэчы Генконсула Р.Варанкова з намеснікам кіраўніка дэлегацыі ад Хашыміна ў Нацыянальным сходзе В'етнама
10.03.2025 г.
10 сакавіка 2025 г. Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у г.Хашыміне Руслан Варанкоў прыняў у Генеральным консульстве Нгуен Чан Фыонг Чан, намесніка кіраўніка дэлегацыі ад г.Хашыміна ў Нацыянальным сходзе В'етнама. У сустрэчы таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі Дэпартамента турызму г.Хашыміна.
Перш за ўсё, Нгуен Чан Фыонг Чан выказала падзяку ад імя кіраўніцтва г.Хашыміна за ўдзел Генеральнага консула Р.Варанкова і яго жонкі ў 11-м фестывалі традыцыйнага в'етнамскага касцюма ў якасці паслоў Аазай і ўмацаванне культурных сувязей паміж Беларуссю і В'етнамам.
У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі перспектывы далейшага развіцця ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і В'етнамам у сферах культуры, мастацтва і турызму. Былі намечаны планы на правядзенне сумесных выстаў, фестываляў і іншых культурных мерапрыемстваў, якія будуць садзейнічаць развіццю культурных, перш за ўсё, міжрэгіянальных сувязей. Суразмоўцы акцэнтавалі ўвагу на неабходнасці прасоўвання турыстычных маршрутаў і інфраструктуры для прыцягнення турыстаў у абедзве краіны.
Асаблівая ўвага была ўдзелена ўзаемадзеянню па лініі жаночых асацыяцый. Абодва бакі выказалі гатоўнасць да ўсталявання шчыльнага супрацоўніцтва ў рамках праграм, накіраваных на падтрымку жанчын, развіццё іх патэнцыялу і павышэнне іх ролі ў грамадстве.