:

Аб удзеле Генконсула Р.Варанкова ў выставе-форуме «VietStock 2024» у Хашыміне

10.10.2024 г.

 

9 кастрычніка 2024 г. Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у г.Хашыміне Руслан Варанкоў прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця міжнароднай выставы-форуму «VietStock 2024», якая праходзіць з 9 па 11 кастрычніка ў г.Хашыміне.

На мерапрыемстве таксама прысутнічалі прадстаўнікі Пасольства Беларусі ў В’етнаме, беларускага дзяржаўнага аб’яднання па племянной жывёлагадоўлі “Белплемжыўаб’яднанне” і сельскагаспадарчага прадпрыемства па племянной справе “Мінскае племпрадпрыемства”.

Даведка: Міжнародная выстава-форум “VietStock Expo & Forum” з’яўляецца найбуйнейшым у В’етнаме спецыялізаваным мерапрыемствам у сферах жывёлагадоўлі, ветэрынарнай медыцыны, морапрадуктаў і мясаперапрацоўкі. Праходзіць пад эгідай Міністэрства сельскай гаспадаркі і развіцця сельскіх раёнаў В’етнама. У рамках праграмы мерапрыемства арганізуюцца спецыялізаваныя выставы “Aquaculture” (аквакультура) і “Food Ingredients” (кармы для жывёл), а таксама профільныя семінары.

У 2024 годзе ў мерапрыемстве возьмуць удзел 400 экспанентаў з больш як 50 краін і тэрыторый свету. Паводле ацэнак арганізатараў, за тры дні мерапрыемства наведаюць больш за 13 000 галіновых экспертаў, прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання, прадпрыемстваў-пастаўшчыкоў і фермераў.

На палях мерапрыемства адбыліся кантакты Генконсула Р.Варанкова з намеснікам Міністра сельскай гаспадаркі і развіцця сельскіх раёнаў В’етнама Фунг Дык Ціенам.

Прадстаўнікі Пасольства Беларусі ў В'етнаме і прадпрыемстваў “Белплемжывааб’яднанне” і “Мінскае племпрадпрыемства” правялі сустрэчы з шэрагам спецыялізаваных в’етнамскіх кампаній, у ходзе якіх разгледжаны пытанні развіцця беларуска-в’етнамскага ўзаемадзеяння ў сферы племянной жывёлагадоўлі, а таксама намечаны двухбаковыя мерапрыемствы на бліжэйшую перспектыву.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці