:

Аб сустрэчы Генеральнага консула Беларусі ў Хашыміне Р.Варанкова са Старшынём Народнага камітэта правінцыі Барыя-Вунгтаў

21.08.2024 г.

 

21 жніўня 2024 г. адбылася сустрэча Генеральнага консула Рэспублікі Беларусь у г. Хашыміне Руслана Варанкова са Старшынём Народнага камітэта правінцыі Барыя-Вунгтаў Нгуен Ван Тхо.

Бакі падрабязна абмеркавалі стан супрацоўніцтва Беларусі ў цэлым і яе асобных рэгіёнаў з правінцыяй Барыа-Вунгтаў.

Адзначыўшы значны нерэалізаваны патэнцыял двухбаковага ўзаемадзеяння, у першую чаргу ў гандлёва-эканамічнай і інвестыцыйнай сферах, беларускі і в'етнамскі прадстаўнікі прадметна спыніліся на абмеркаванні шляхоў пашырэння ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў шэрагу абласцей.

Так, кіраўнік беларускай консульскай установы падкрэсліў гатоўнасць Беларусі ўзяць удзел у рэалізацыі інфраструктурных і прамысловых праектаў, уключаючы нафтаздабычу і нафтаперапрацоўку, абыходжанне з бытавымі і будаўнічымі адкідамі, аснашчэнне правінцыі камунальнай і будаўнічай тэхнікай.

Старшыня Нгуен Ван Тхо, адзначыўшы дысцыплінаванасць беларускіх турыстаў, якія наведваюць узначалены ім рэгіён, выказаў цікавасць да пашырэння турыстычных патокаў з Беларусі на марскія курорты Барыя-Вунгтаў.

У якасці аднаго з найбліжэйшых крокаў двухбаковага парадку дня бакі дамовіліся прапрацаваць устанаўленне пабрацімскіх сувязей паміж адным абласных цэнтраў Беларусі і г.Вунгтаў – буйнейшым горадам правінцыі Барыя-Вунгтаў. Суразмоўцы сышліся ў меркаваннях, што ўстанаўленне пабрацімскіх сувязей, з'яўляючыся адной з найбольш перспектыўных форм рэгіянальнага супрацоўніцтва, пасадзейнічае прасоўванню ўсяго спектра двухбаковых адносін.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці