Аб сустрэчах Генеральнага консула Беларусі ў Хашыміне Р.Варанкова з кіраўніцтвам правінцыі Кханьхоа
19.02.2025 г.
18 лютага 2025 г. Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Хашыміне Руслан Варанкоў правёў сустрэчы з сакратаром камітэта Камуністычнай партыі В’етнама правінцыі Кханьхоа Нг’ем Суан Тханем і намеснікам старшыні Народнага камітэта правінцыі Дзінь Ван Тхіеў.
Даведка. Правінцыя Кханьхоа размешчана ў прыбярэжнай частцы паўднёвага ўсходу В’етнама. Яе насельніцтва складае больш за 1,3 млн. чалавек (30-е месца ў краіне), адміністрацыйнага цэнтра – горада Нячанга – каля 420 тыс. чалавек.
З’яўляецца адной з правінцый краіны, якая найбольш дынамічна развіваецца. Уваходзіць у топ-10 па тэмпах росту валавога рэгіянальнага прадукта: па выніках 2024 года мясцовы ВРП правінцыі прадэманстраваў рост у больш чым 10%, дасягнуўшы каля 5,1 млрд. долараў ЗША. Экспарт складае больш за 2 млрд. дол. і фарміруецца за кошт караблебудавання, морапрадуктаў і кавы, імпарт – каля 1,4 млрд. дал. Найбуйнейшы драйвер росту эканомікі – турызм. Гасцямі правінцыі ў 2024 годзе сталі амаль 11 млн. чалавек, якія прынеслі ў бюджэт рэгіёну больш за 2,2 млрд. дол. даходу.
Падчас пермоў абмяркоўваліся пытанні бягучага стану супрацоўніцтва Беларусі з правінцыяй Кханьхоа, а таксама развіцця з ёй сувязей рэгіёнамі Беларусі.
Адзначаны значны нерэалізаваны патэнцыял, у першую чаргу, у сферах гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва.
Суразмоўцы таксама абмеркавалі шляхі павелічэння турыстычных патокаў паміж Беларуссю і правінцыяй Кханьхоа.