:

Аб магчымасці ўдзелу грамадзян Беларусі, якія пастаянна пражываюць за мяжой, у галасаванні па выбарах Прэзідэнта Беларусі ў 2025 годзе

26.12.2024 г.

 

У адпаведнасці з пастановай Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь ад 23 снежня 2024 года № 124 «Аб арганізацыі галасавання асобных катэгорый грамадзян» грамадзяне Рэспублікі Беларусь,

якія валодаюць выбарчым правам, пастаянна пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь, стаяць на консульскім уліку грамадзян Рэспублікі Беларусь, аформілі выезд для пастаяннага пражывання (аформілі пастаяннае пражыванне) за межамі Рэспублікі Беларусь, не маюць рэгістрацыі па месцы знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь,

маюць права прыняць удзел у галасаванні па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2025 годзе на адным з наступных участкаў для галасавання ў Рэспубліцы Беларусь:

  • г.Брэст, вул.Карла Маркса, д.19, Брэсцкае абласное аб'яднанне прафсаюзаў — участак для галасавання № 24;
  • г.Віцебск, вул.Маякоўскага, д.1, ДУ “Цэнтр культуры “Віцебск” – участак для галасавання № 15;
  • г.Гомель, вул.Ланге, д.17, ДУ «Гомельскі абласны грамадска-культурны цэнтр» — участак для галасавання № 74;
  • г.Гродна, вул.Ажэшкі, д.22, УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» — участак для галасавання № 14;
  • г.Мінск, вул.Свярдлова, д.30, ДУА «Гімназія № 75 г. Мінска імя Масленікава П.В.» — участак для галасавання № 61;
  • г.Магілёў, вул.Бярозаўская, д.1, ДУА «Сярэдняя школа № 24 г. Магілёва імя К.М. Сіманава» — участак для галасавання № 84.

Для атрымання бюлетэня для галасавання грамадзянамі можа быць прад'яўлены пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, ідэнтыфікацыйная карта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, біяметрычны пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці