Аб сустрэчы Генеральнага консула са Старшынёй Саюза жанчын г. Хашыміна
07.10.2026 г.7 кастрычніка Генеральны консул Беларусі ў г. Хашыміне А. Сідарук правёў сустрэчу са Старшынёй Саюза жанчын г. Хашыміна Нгуен Тхі Нгок Суан, падчас якой абмеркаваны перспектывы далейшага развіцця беларуска-в'етнамскага ўзаемадзеяння на ўзроўні аб'яднанняў жанчын Мінска і Хашыміна.

Асаблівую ўвагу А. Сідарук удзяліў развіццю практычнага супрацоўніцтва, перш за ўсё ў гандлёва-эканамічнай сферы. Бакі абмеркавалі вынікі візіту дэлегацыі Саюза жанчын г. Хашыміна ў г. Мінск у верасні 2026 г., а таксама магчымасці далейшага пашырэння кантактаў паміж жанчынамі-прадпрымальнікамі двух гарадоў. ъ

На бліжэйшую перспектыву дасягнута дамоўленасць аб правядзенні анлайн-мерапрыемстваў з удзелам жанчын-прадпрымальнікаў г. Хашыміна і жанчын-прадпрымальнікаў г. Мінска, а таксама аб правядзенні прэзентацыі гандлёва-эканамічнага патэнцыялу Беларусі з удзелам жанчын-прадпрымальнікаў г. Хашыміна.