:

Аб удзеле А.Сідарука ў форуме Дыялог дружбы

11.09.2026 г.

11 верасня 2026 г. Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у г. Хашыміне Аляксандр Сідарук прыняў удзел у цырымоніі адкрыцця і дзелавым форуме мерапрыемства «Дыялог Дружбы», які праходзіць у 2026 годзе пад лозунгам «Дыпламатыя для міжрэгіянальнага і эканамічнага супрацоўніцтва».


У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі Партыйнага і Народнага камітэта г. Хашыміна і паўднёвых правінцый В'етнама, прадстаўнікі замежных дэлегацый, дыпламатычнага корпуса і дзелавых колаў.
Генеральны консул таксама прыняў удзел у тэматычнай сесіі, прысвечанай ролі мясцовых органаў і ўстаноў у стымуляванні інвестыцый, развіцці адносін па лініі бізнесу і лагістыкі паміж Хашымінам і замежнымі краінамі.


Адбыліся рабочыя кантакты з кіраўніцтвам Народнага камітэта г. Хашыміна і Дэпартамента замежных спраў, мясцовых органаў улады і бізнесу, у ходзе якіх абмеркаваны пытанні развіцця міжрэгіянальнага і эканамічнага супрацоўніцтва, у тым ліку паміж гарадамі-пабрацімамі Мінскам і Хашымінам.


Удзел у мерапрыемстве садзейнічаў умацаванню прамых кантактаў з органамі ўлады і дзелавымі коламі паўднёвых рэгіёнаў В'етнама і прасоўванню перспектыўных напрамкаў беларуска-в'етнамскага міжрэгіянальнага і эканамічнага супрацоўніцтва.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці