Аб сустрэчы Генеральнага консула Беларусі Р.Варанкова з пастаянным намеснікам старшыні Саюза жанчын г.Хашыміна
11.03.2025 г.
11 сакавіка 2025 г. Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у г.Хашыміне Руслан Варанкоў правёў сустрэчу з пастаянным намеснікам старшыні Саюза жанчын г. Хашыміна Чынь Тхі Тхань.
Падчас гутаркі Р.Варанкоў і Чынь Т.Т. падвялі вынікі 11-га Фестывалю традыцыйнага в'етнамскага касцюма аазай, які прайшоў на мінулым тыдні, а таксама абмеркавалі падрыхтоўку да маючых адбыцца сумесных мерапрыемстваў, у тым ліку візіт у г. Хашымін у красавіку г.г. дэлегацыі Мінскай гарадской арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын».
Бакі дэталёва спыніліся на праграме візіту і запланаваных мерапрыемствах у кантэксце значнай для В'етнама гадавіны — 50-годдзя вызвалення Поўдня В'етнама і ўз'яднання краіны.
На праканцы сустрэчы адбыўся зацікаўлены абмен думкамі аб планах узаемадзеяння на перспектыву.