Аб правядзенні вебінара беларускіх тураператараў і Асацыяцыі турызму г. Хюэ
10.07.2026 г.22 чэрвеня пры садзейнічанні Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у г. Хашыміне адбыўся вэбінар з удзелам прадстаўнікоў турыстычнай галіны Рэспублікі Беларусь і горада Хюэ.
.jpg)
Беларускі бок на мерапрыемстве прадставілі Нацыянальнае агенцтва па турызме Рэспублікі Беларусь і беларускія турыстычныя аператары. З боку В'етнама ўдзел прынялі Дырэктар Дэпартамента замежных спраў г. Хюэ, Старшыня Асацыяцыі турызму г. Хюэ і кіраўніцтва турыстычных кампаній горада.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуўся Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у г. Хашыміне Аляксандр Сідарук, які адзначыў важнасць развіцця беларуска-в'етнамскага супрацоўніцтва ў сферы турызму і пашырэння прамых кантактаў паміж прадстаўнікамі турыстычнай галіны дзвюх краін.
.jpg)
У ходзе вебінара бакі прадставілі турыстычны патэнцыял Рэспублікі Беларусь і гарады Хюэ, абмеркавалі перспектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння паміж турыстычнымі арганізацыямі, а таксама абмяняліся вопытам па прасоўванні турыстычных паслуг на знешніх рынках.
Асаблівая ўвага ўдзелена пытанням арганізацыі сумесных мерапрыемстваў, удзелу ў турыстычных выставах і ўзаемнай папулярызацыі турыстычнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь і горада Хюэ для грамадзян дзвюх краін.
.jpg)
Правядзенне вебінару садзейнічала наладжванню новых кантактаў паміж прадстаўнікамі турыстычнага бізнесу Беларусі і В'етнама і далейшаму развіццю двухбаковага супрацоўніцтва ў турыстычнай сферы.