Аб удзеле А.Сідарука ва ўрачыстым прыёме, прысвечаным Дню Незалежнасці В'етнама
25.08.2026 г.24 жніўня Генеральны консул Беларусі Аляксандр Сідарук прыняў удзел ва ўрачыстым прыёме, прысвечаным Дню Незалежнасці Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам.
Мерапрыемства прайшло пры непасрэдным удзеле Старшыні Народнага камітэта г. Хашыміна, кіраўніцтва Партыйнага камітэта і Дэпартамента замежных спраў горада, прадстаўнікоў дыпламатычных місій і бізнес-супольнасці.

У рамках мерапрыемства праведзена рабочая сустрэча з Дырэктарам Дэпартамента замежных спраў Хашыміна Фам Зыт Дыемам, абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння.
Таксама адбыўся кароткі працоўны кантакт са Старшынёй Народнага камітэта горада Нгуен Ван Дыокам, падчас якога абмеркаваны прапановы па актывізацыі супрацоўніцтва паміж гарадамі-пабрацімамі Мінскам і Хашымінам.