Аб сустрэчы з рэктарам В'етнамскага ўніверсітэта нафты і газу
23.05.2025 г.
20 мая 2025 г. адбылася сустрэча віцэ-консула Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у г. Хашыміне Паліны Карпавай з рэктарам В'етнамскага ўніверсітэта нафты і газу Фан Мінь Куок Бінем.
Удзел у сустрэчы таксама прынялі прарэктар Лу Куок Фонг, дэканы факультэтаў нафтавай інжынерыі, фундаментальных і прыродазнаўчых навук, прадстаўнікі аддзела знешніх сувязей універсітэта.
Падчас перамоваў суразмоўцы падкрэслілі важнасць развіцця супрацоўніцтва паміж ВНУ, у тым ліку праз арганізацыю студэнцкай мабільнасці і абмену выкладчыкамі паміж В'етнамскім універсітэтам і вядучымі беларускімі тэхнічнымі ВНУ.
У рамках мерапрыемства таксама адбылася відэаканферэнцыя з Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэтам. З боку беларускага ўніверсітэта ўдзел прынялі рэктар Артур Пуцята, прарэктар па вучэбнай працы Рыгор Петрышын, кіраўніцтва профільных факультэтаў, прадстаўнікі аддзела міжнародных сувязей.
Падчас перамоваў удзельнікі прэзентавалі навукова-тэхнічны патэнцыял ВНУ, абмеркавалі асноўныя напрамкі супрацоўніцтва, у тым ліку правядзенне навуковых канферэнцый, вучобу беларускіх і в'етнамскіх студэнтаў у магістратуры і аспірантуры універсітэтаў.
Кіраўніцтва Гомельскага ўніверсітэта акцэнтавала важнасць і гатоўнасць забяспечыць падрыхтоўку замежных спецыялістаў і выкладчыкаў з магчымасцю наведвання ў рамках навучання прадпрыемстваў паліўна-энергетычнага комплекса Гомельскай вобласці.
Па выніках сустрэчы пры садзейнічанні Генеральнага консульства Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэтам і В'етнамскім універсітэтам нафты і газу падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве.