:

Аб правядзенні канферэнцыі паміж Саюзам жанчын г. Хашыміна і Мінскай гарадской арганізацыі Беларускі саюз жанчын

10.07.2026 г.

9 ліпеня пры садзейнічанні Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у г. Хашыміне адбылася відэаканферэнцыя паміж Мінскай гарадской арганізацыяй ГА «Беларускі саюз жанчын» і Саюзам жанчын г. Хашыміна.

Мерапрыемства стала працягам узаемадзеяння, устаноўленага паміж жаночымі арганізацыямі Беларусі і В'етнама, і было накіравана на развіццё гуманітарнага супрацоўніцтва.

У ходзе відэаканферэнцыі бакі абмеркавалі перспектыўныя напрамкі далейшага супрацоўніцтва, уключаючы правядзенне сумесных культурных і асветніцкіх мерапрыемстваў, арганізацыю анлайн-сустрэч, узаемных візітаў дэлегацый, а таксама абмен вопытам у сферы падтрымкі маладзёжных ініцыятыў і грамадскай дзейнасці.

 

Удзельнікі падкрэслілі важную ролю жаночых арганізацый ва ўмацаванні грамадскіх сувязей, захаванні традыцыйных каштоўнасцей і развіцці народнай дыпламатыі. Па выніках сустрэчы пацверджана ўзаемная зацікаўленасць у прадаўжэнні рэгулярных кантактаў і рэалізацыі сумесных праектаў, накіраваных на далейшае ўмацаванне беларуска-в'етнамскага супрацоўніцтва.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці