Аб удзеле Генеральнага консула Беларусі Р.Варанкова ў адкрыцці В'етнамскага саміту інавацый – 2024
15.11.2024 г.
15 лістапада 2024 г. Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у г. Хашыміне Руслан Варанкоў узяў удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця В'етнамскага саміту інавацый – 2024.
Даведака. У бягучым годзе саміт з тэматычным слоганам «Інавацыі – Пераўтварэнне – Устойлівасць: Фарміраванне будучыні разам» сабраў вядучых прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, кіраўнікоў карпарацый, наватараў і экспертаў з усяго свету. Мэта мерапрыемства – садзейнічаць супрацоўніцтву і адкрытым дыскусіям па ключавых тэмах, такіх як інавацыйныя экасістэмы, найноўшыя тэхналогіі і рашэнні ў галіне ўстойлівага развіцця. Саміт з'яўляецца платформай для пабудовы трывалых сувязей паміж рэгіянальнымі і міжнароднымі актарамі, садзейнічаючы інавацыям, якія выходзяць за рамкі геаграфічных межаў.
На палях выставы адбыліся кантакты Р.Варанкова з намеснікам старшыні Народнага камітэта г.Хашыміна, а таксама прадстаўнікамі бізнесу, патэнцыйна зацікаўленага ў супрацоўніцтве з беларускімі партнёрамі ў сумежных галінах прамысловасці.