:

Агляд гандлёвага рэжыму В'етнама

В'етнам з'яўляецца дзяржавай-членам Сусветнай гандлёвай арганізацыі і ўжывае правілы і нормы СГА. Акрамя таго, 1 жніўня 2020 г. увайшло ў сілу Пагадненне аб свабодным гандлі паміж Еўрапейскім саюзам і  В'етнамам.

Пад час імпарту тавараў у В'етнам ужываюцца тры катэгорыі ставак:

♦ звычайная (ужываецца ў адносінах да краін, з якімі ў В'етнама няма пагаднення аб узаемным прадстаўленні рэжыму найбольшага спрыяння);
♦ прэферэнцыйная (ужываецца ў адносінах да тавараў, якія імпартуюцца з краін, з якімі В'етнам падпісаў пагадненне аб узаемным прадстаўленні РНС);
♦ спецыяльная прэферэнцыйная (ужываецца ў рамках зон свабоднага гандлю, да якіх далучыўся В'етнам).

Прадукцыя беларускай вытворчасці пры імпарце карыстаецца звычайнай стаўкай пошліны, калі не прымяняецца спецыяльная прэферэнцыяльная стаўка.

Мытныя пошліны ўсталёўваюцца ў працэнтах і выплачваюцца ў в'етнамскіх донгах (VND). Цэны ў валюце, па агульнаму правілу, перакладаюцца ў донгі па курсе Дзяржаўнага банка В'етнама на дзень разліку пошліны.

З 5 кастрычніка 2016 г. уступіла ў сілу Пагадненне аб зоне свабоднага гандлю паміж дзяржавамі-членамі Еўразійскага эканамічнага саюза і Сацыялістычнай Рэспублікай В'етнам. Дакумент прадугледжвае значнае паляпшэнне ўмоў доступу беларускай прадукцыі ў В'етнам, у прыватнасці, паступова будзе зніжацца сярэдні арыфметычны ўзровень увазных мытных пошлін В'етнама для тавараў з краін ЕАЭС з 10% да 1% да 2027 года.

З тэкстам Пагаднення і пералікамі тарыфных абавязкаў можна азнаёміцца на сайце Еўразійскай эканамічнай камісіі: http://www.eurasiancommission.org/ (раздзел Гандлёвыя пагадненні Еўразійскага эканамічнага саюза).

Пры ўвозе тавараў у В'етнам акрамя мытнай пошліны збіраецца ПДВ. Стаўка ПДВ усталёўваецца Законам «Аб падатку на дабаўленую вартасць» ад 03.06.2008 №13/2008/QH12 і ў цяперашні час мае 3 значэння: 0%, 5% і 10%.

Меры нетарыфнага рэгулявання гандлю − увядзенне забароны або часовых абмежаванняў на імпарт асобных катэгорый тавараў, прымяненне імпартных і тарыфных квотаў, ліцэнзаванне, тэхнічнае рэгуляванне і інш.

Пры планаванні экспарту тавараў на тэрыторыю В'етнама таксама неабходна ўлічваць, што некаторыя тавары з'яўляюцца аб'ектамі тэхнічнага рэгулявання, фітасанітарнага, ветэрынарнага і іншых відаў кантролю.

Больш падрабязную інфармацыю аб імпарце тавараў у В'етнам можна даведацца на сайце Агенцтва па развіцці гандлю пры Міністэрстве прамысловасці і гандлю В'етнама: https://infovietrade.vn/, а таксама на партале Галоўнага мытнага ўпраўлення пры Міністэрстве фінансаў В'етнама: http://www.vietnamtradeportal.gov.vn.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці