Міжрэгіянальнае супрацоўніцтва
У 2004 годзе паміж Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам і Народным камітэтам г.Ханоя было падпісана Пагадненне аб сяброўскіх адносінах і супрацоўніцтве паміж гарадамі Мінск і Ханой.
У 2014 і 2016 гг. праведзены візіты ў В'етнам дэлегацый Гомельскага аблвыканкама і Мінскага гарвыканкама.
Гатова да падпісання Праграма супрацоўніцтва да 2025 года па рэалізацыі Пагаднення аб сяброўскіх адносінах і супрацоўніцтве паміж Мінскам і Ханоем.
Прапрацоўваецца падпісанне Мемарандума аб супрацоўніцтве паміж Народным камітэтам правінцыі Хынген і Мінскім абласным выканаўчым камітэтам.